pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ С. М. КІРАВА

Дата стварэння: 23.04.2025 15:42:42

Дата змены: 28.05.2025 12:04:34


Партыза́нскі атра́д імя́ С. М. Кі́рава

Дзейнічаў у час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Лунінецкага раёна Пінскай вобласці.

Створаны як атрад «Пятровіча» ў чэрвені 1942 г. у выніку аб’яднання партызанскай групы А. П. Савіцкага, вылучанай атрадам «Камарова» (гл. Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага Пінскай вобласці), з групамі Ф. Д. Панова, П. М. Тараўкова, Р. I. Шуляка («Дымава»), А. А. Хацкевіча — А. П. Ермакова.

У снежні 1942 г. атраду прысвоена імя С. М. Кірава. У ліпені 1943 г. атрад разгорнуты ў партызанскую брыгаду імя С. М. Кірава Пінскай вобласці.

Камандзір А. П. Савіцкі, камісар Ф. I. Лісовіч.