Дата стварэння: 11.06.2025 14:27:40
Дата змены: 10.03.2026 16:39:55
Геаграфíчная шырата́
Каардыната, якая паказвае становішча пункта на паверхні Зямлі адносна экватара.
Вымяраецца ў градусах ад 0° на экватары да 90° на палюсах.
Шырата можа быць паўночнай (паўн. ш.) для пунктаў у Паўночным паўшар’і і паўднёвай (паўд. ш.) — у Паўднёвым паўшар’і.
Геаграфічная шырата Беларусі складае прыкладна ад 51°15′43′′ да 56°10′19′′ паўночнай шыраты. Краіна знаходзіцца ў Паўночным паўшар’і, таму ўсе яе геаграфічныя пункты маюць паўночную шырату.
Геаграфічная шырата з’яўляецца галоўным кліматычным (геаграфічным) фактарам. Занальнае размеркаванне асобных элементаў клімату, абумоўленае шыратой, з’яўляецца класіфікацыйнай асновай для вылучэння кліматычных паясоў (зон) на зямным шары.