ІНСАЛЯЦЫЯ, апраменьванне зямной паверхні сонечнай радыяцыяй
pdf

ІНСАЛЯЦЫЯ

Дата стварэння: 11.06.2025 14:38:02

Дата змены: 10.03.2026 16:39:55


Інсаля́цыя (лац. insolatio ад insolo выстаўляю на сонца).

Апраменьванне ўсёй зямной паверхні сонечнай радыяцыяй (прамой або сумарнай), у т. л. пэўнай паверхні (напрыклад, інсаляцыя схілаў, сцен).

Выражаецца ў калорыях на адзінку плошчы за адзінку часу.

Інтэнсіўнасць інсаляцыі залежыць ад вышыні Сонца над гарызонтам, ад месцазнаходжання паверхні, на якую падаюць прамяні, ад вышыні над узроўнем мора і воблачнасці, празрыстасці атмасферы. Ад інсаляцыі залежаць агульная цыркуляцыя атмасферы, вільгацезварот і кліматычныя ўмовы на Зямлі.