МЕЗАСФЕРА, трэці слой атмасферы Зямлі
pdf

МЕЗАСФЕРА

Дата стварэння: 11.06.2025 14:47:46

Дата змены: 10.03.2026 16:39:55


Мезасфе́ра

Трэці слой атмасферы Зямлі, размешчаны паміж стратасферай і тэрмасферай, на вышынях прыкладна ад 50–55 да 80–90 км. У гэтым слоі тэмпература зніжаецца з вышынёй, дасягаючы самых нізкіх значэнняў у атмасферы (каля −100 °C), у ёй згараюць метэарыты, а таксама касмічнае смецце; летам могуць утварацца серабрыстыя воблакі.