Дата стварэння: 11.06.2025 14:55:56
Дата змены: 09.02.2026 11:16:45
Марско́е аркты́чнае паве́тра (МАП)
Паветраная маса арктычнага паходжання, якая фарміруецца над адкрытымі марскімі водамі Арктыкі, у прыватнасці над Грэнландскім і Нарвежскім морамі.
У адрозненне ад кантынентальнага арктычнага паветра яно цяплейшае і больш вільготнае, характарызуецца нізкімі тэмпературамі, прыносіць холад і ападкі.
Найбольш часта ўрываецца ў паўночныя раёны Усходне-Еўрапейскай і Заходне-Сібірскай раўнін падчас пераходных сезонаў года ў цыклонах, якія суправаджаюцца свежымі вятрамі і снегападамі.