Дата стварэння: 20.08.2025 11:09:47
Дата змены: 06.03.2026 10:49:26
По́ры го́да
Даўно сфарміраваныя перыяды, на якія дзеляць год у адпаведнасці з бачным рухам Сонца па небе і сезоннымі зменамі ў прыродзе.
Змена пор года адбываецца з прычыны таго, што вось вярчэння Зямлі нахілена да плоскасці зямной арбіты пад вуглом 66°33′. Пры гадавым руху Зямлі вакол Сонца вось перамяшчаецца паралельна самой сабе, таму на працягу года аказваецца нахіленай да Сонца то паўночным, то паўднёвым сваім канцом. У першым выпадку лета — у Паўночным паўшар’і Зямлі, у другім — у Паўднёвым паўшар’і. Гл. таксама Вясна, Лета, Восень, Зіма.