Вячэ́ра
Возера ў Любанскім раёне Мінскай вобласці.
Размешчана ў басейне ракі Арэса, за 12 км на паўднёвы ўсход ад горада Любань, каля вёскі Азярное.
Злучана з каналам Ча́бускі.
Плошча 3,24 км², даўжыня 2,75 км, максімальная шырыня 1,55 км, максімальная глыбіня 1,6 м. Аб′ём вады 3,51 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 7,45 км.
Катлавіна рэшткавага тыпу, авальнай формы.
Берагі нізкія, тарфяністыя, на ўсходзе пясчаныя.
Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж ўсходняга берага пясчанае.
Вялася прамысловая здабыча сапрапелю.
У выніку меліярацыі возера абмяльчэла і праз канал папаўняецца вадой з Арэсы.