МАЛЫШ, рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці
pdf

МАЛЫШ

Дата стварэння: 21.05.2025 15:30:11

Дата змены: 29.12.2025 10:50:03


Малыш

Рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Даўжыня 29 км.

Правы прыток ракі Друць (басейн ракі Дняпро). Асноўны прыток — рака Ліпаўка (злева).

Плошча вадазбору 234 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 1 ‰.

Лясістасць тэрыторыі 59 %.

Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Падкражнік, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, вусце за 0,5 км ад вёскі Вугольшчына.

Рэчышча каналізавана на працягу 2,4 км ад вёскі Макаўка ўніз па цячэнні.