Дата стварэння: 22.05.2025 10:21:15
Дата змены: 01.07.2025 10:40:08
Лясна́я Ле́вая
Ад вытоку да вусця ракі Тачніца называецца рака Лоса.
Рака ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Брэсцкай вобласці. Даўжыня 51,1 км (да меліярацыі 50 км). Зліваючыся з ракой Лясная Правая, утварае раку Лясная.
Левы прыток ракі Лясная. Асноўны прыток: Вішня (правы).
Пачынаецца з лясной канавы за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Мыльніск Пружанскага раёна. Вусце на ўсход ад вёскі Вугляны Камянецкага раёна.
Плошча вадазбору 750 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 3,6 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Даліна шырынёй 1,6–2,5 км, у сярэднім цячэнні месцамі невыразная.
Берагі нізкія, вышынёй 0,3–0,5 м, зарослыя хмызняком.
Схілы спадзістыя, зрэзаныя ручаінамі і лагчынамі, вышынёй 7–9 м.
Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная, шырынёй 300–500 м, перасечаная старыцамі і меліярацыйнымі каналамі.
Рэчышча шырынёй 6–8 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 20 м; каналізаванае ў 1970 г. па ўсёй даўжні ракі.
Рэжым ракі вывучаўся ў 1929–1941 гг.
Цячэ па Пружанскай раўніне, часткова — па мяжы Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».