Дата стварэння: 22.05.2025 10:58:16
Дата змены: 10.06.2025 08:45:51
Асіпо́ўка
Рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці. Даўжыня 40,2 км.
Левы прыток ракі Мухавец. Асноўны прыток — канал Асіпоўка (правы).
За выток ракі прыняты пачатак канала ў Маларыцкім раёне, у які вада падаецца з наліўнога Лукаўскага вадасховішча праз калектар у дамбе. Вусце каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёна.
Плошча вадазбору 534 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Даліна невыразная.
Рэчышча шырынёй 4–20 м, каналізаванае па ўсёй даўжыні ракі.
Працякае па раўніне Брэсцкае Палессе, у верхнім цячэнні праз лясныя масівы біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Лукава», ніжэй рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.