ЗАВІШЧАНСКАЕ, Завішчоўскае, Завішанскае, возера ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці
pdf

ЗАВІШЧАНСКАЕ

Дата стварэння: 07.08.2025 14:55:56

Дата змены: 06.01.2026 11:07:04


location Google location Yandex

Завішчанскае, возера ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці


Завішча́нскае

Іншыя назвы: Завішчоўскае, Завішанскае.

Возера ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці.

Размешчана ў басейне ракі Піна, за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Іванава, за 6 км на поўдзень ад вёскі Патапавічы.

Плошча 1,32 км², даўжыня 1,61 км, максімальная шырыня 1,02 км, максімальная глыбіня 10,7 м. Абʼём вады 7,05 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 4,55 км. Плошча вадазбору 33,7 км².

Катлавіна авальнай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень.

Схілы вышынёй да 2 м, пясчаныя, пад лесам і хмызняком.

Берагі вышынёй да 1 м, дзе-нідзе забалочаныя.

На паўночным усходзе выцякае Завішчанскі канал.

Водзяцца шчупак, карась залаты, плотка, лінь, акунь.

На беразе возера знаходзяцца санаторый «Алеся», база адпачынку, дзіцячы лагер адпачынку.