Пясча́нае
Возера ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці.
Размешчана ў басейне ракі Піна, за 18 км на паўднёвы захад ад горада Іванава, каля аграгарадка Адрыжын.
Упадае канава Кобельская, выцякае — Заазёрская.
Плошча 2,09 км², даўжыня 2,37 км, максімальная шырыня 1,72 км, максімальная глыбіня 5,7 м. Абʼём вады 6,75 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Плошча вадазбору 48,9 км².
Катлавіна лопасцевай формы, злёгку выцягнутая з поўначы на поўдзень.
Схілы вышынёй 2–4 м (на поўдні да 7 м), спадзістыя, пясчаныя, разараныя, на ўсходзе забалочаныя, пад хмызняком.
Берагі пясчаныя, усходнія — забалочаныя. Дно выслана сапрапелем.
Востраў плошчай 3 га.
Водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, карась залаты, плотка, краснапёрка, лінь, акунь.