ЦЯЦЕРЫНСКАЕ, вадасховішча ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці
pdf

ЦЯЦЕРЫНСКАЕ

Дата стварэння: 07.08.2025 15:27:47

Дата змены: 22.01.2026 13:31:57


location Google location Yandex

Цяцерынскае, вадасховішча ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці


Цяце́рынскае

Вадасховішча ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці.

Размешчана на рацэ Друць, паміж горадам Круглае і аграгарадком Цяцерын (Цяцерына).

Пабудавана ў 1955 г.

Плошча 4,6 км², даўжыня 5,5 км, максімальная шырыня 0,9 км, максімальная глыбіня 3 м. Даўжыня берагавой лініі 24,6 км. Аб’ём вады 13,8 млн м³.

Плошча вадазбору 818 км², вадазбор спадзіста-хвалісты (разаранасць 60 %, залесенасць 20 %, забалочанасць 5 %). Сярэдні гадавы сцёк 166 млн м³. Катлавіна выцягнута з поўначы на поўдзень. У падводнай частцы вылучаюцца верхняя мелкая (глыбіня 0,5–1,5 м) і ніжняя глыбакаводная (глыбіня да 3 м) зоны. Берагі нізкія, зліваюцца са схіламі. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 0,5 м. Дно выслана глеем (90 %) і торфам. Улетку вада праграецца да 23 °С.

Водзяцца шчупак, верхаводка, лешч, карась сярэбраны, акунь, карп, плотка, лінь, краснапёрка, мянтуз, язь.

Рэчышчавае, сезоннага рэгулявання.

Збудаванні гідравузла: плаціна (даўжыня 512 м, максімальная вышыня 8,5 м), вадаскід, ГЭС.

Выкарыстоўваецца для энергетычных мэт, рэкрэацыі, заняткаў воднымі відамі спорту, аматарскага рыбалоўства.