ЯНАЎСКАЕ, вадасховішча ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці
pdf

ЯНАЎСКАЕ

Дата стварэння: 07.08.2025 15:34:10

Дата змены: 22.01.2026 13:35:23


location Google location Yandex

Янаўскае, вадасховішча ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці


Я́наўскае

Вадасховішча ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.

Размешчана на рацэ Лоша, за 1 км на ўсход ад горада Астравец, каля былога хутара Яно́ва (цяпер у межах вёскі Ізабеліна).

Пабудавана ў 1955 г.

Плошча 1,1 км², даўжыня 7,7 км, максімальная шырыня 0,4 км, максімальная глыбіня 7,5 м. Аб’ём вады 2,27 млн м³.

Плошча вадазбору 329 км², вадазбор — слабаўзгорыстая раўніна (разаранасць 4,5 %, залесенасць 19 %, забалочанасць 10 %).

Сярэдні гадавы сцёк больш за 92 млн м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,5 м. Берагі высокія, месцамі да 10 м. Востраў плошчай 0,2 га. Рэчышчавае, сутачнага рэгулявання.

Збудаванні гідравузла: плаціна (даўжыня 150 м, адноўлена ў 1996), прырэчышчавая ГЭС (адноўлена ў 1998), вадаскід, адводны канал (даўжыня 26 м).

Выкарыстоўваецца для энергетычных мэт, рэкрэацыі, аматарскага рыбалоўства.