БЯРЭШЧА, возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці
pdf

БЯРЭШЧА

Дата стварэння: 14.10.2024 10:11:16

Дата змены: 22.08.2025 12:21:23


БЯРЭШЧА, возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці

Гасцявы домік «Бярэшча» на беразе возера Бярэшча.

БЯРЭШЧА, возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці

Возера Бярэшча.

Бярэ́шча

Возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў басейне ракі Бярэшча (выцякае з возера), за 12 км на паўднёвы захад ад горада Лепель, каля вёскі Чарніца.

У возера ўпадае рака Кеста. Праз канал Бярэзінскі злучана з возерам Плаўна.

Плошча 4,08 км², даўжыня 2,8 км, максімальная шырыня 1,8 км, максімальная глыбіня 1,3 м. Аб’ём вады 3,26 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 8,25 км. Плошча вадазбору 127 км².

Катлавіна круглявай формы, злёгку выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, сярод ляснога масіву.

Схілы спадзістыя, пакрытыя мяшаным лесам і хмызняком.

Берагі тарфяністыя, забалочаныя.

Дно плоскае, выслана сапрапелем, возера зарастае.

Водзіцца карась залаты.

На беразе возера размешчаны гасцявы домік «Бярэшча».