ВЫГАНАШЧАНСКАЕ, Выганаўскае, возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці
pdf

ВЫГАНАШЧАНСКАЕ

Дата стварэння: 31.10.2024 14:14:18

Дата змены: 19.09.2025 10:47:49


ВЫГАНАШЧАНСКАЕ, Выганаўскае, возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці

Возера Выганашчанскае.

ВЫГАНАШЧАНСКАЕ, Выганаўскае, возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці

Від на возера Выганашчанскае з Агінскага канала.

Выганашча́нскае

Іншая назва: Выганаўскае.

Возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана на водападзеле рэк Шчара і Ясельда, за 37 км на ўсход ад горада Івацэвічы.

Возера з поўначы на поўдзень перасякае Агінскі канал.

Плошча 26 км², даўжыня 7 км, максімальная шырыня 4,8 км, максімальная глыбіня 2,3 м. Аб’ём вады 32,1 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 21 км. Плошча вадазбору 61,1 км².

Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная, размешчана сярод нізіннага Выганашчанскага балота.

Схілы спадзістыя, пясчаныя, пераважна забалочаныя.

Берагі нізкія, тарфяністыя, пакрытыя хмызняком, на поўначы і поўдні багністыя (утвараецца сплавіна).

Дно плоскае, выслана сапрапелем, у заходняй частцы шматлікія водмелі. Зарастае па ўсёй акваторыі.

Адзначана шмат воднай расліннасці.

Водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, карась залаты і сярэбраны, язь, плотка, карп, амур белы, таўсталобік стракаты, краснапёрка, лінь, акунь, джгір звычайны (ёрш звычайны).

Месца гнездавання і адпачынку падчас асенне-вясновага лёту вадаплаўных птушак.

Размешчана ў межах ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае».