Дата стварэння: 31.10.2024 14:15:40
Дата змены: 22.08.2025 12:21:24
Калдычэ́ўскае
Іншая назва: Калдычэва.
Возера ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.
Размешчана ў басейне ракі Шчара (выцякае з возера), за 14 км на поўнач ад горада Баранавічы, каля вёскі Калдычэва, сярод балота.
Плошча 0,58 км², даўжыня 0,96 км, максімальная шырыня 0,68 км, максімальная глыбіня 1,5 м. Аб’ём вады 0,37 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 4,33 км.
Катлавіна круглявай формы. Ва ўсходняй частцы вузкі доўгі заліў.
Берагі багністыя, возера зарастае балотнай расліннасцю (сплавіна).
Дно выслана сапрапелем магутнасцю да 11 м.