КАЛДЫЧЭЎСКАЕ, Калдычэва, возера ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці
pdf

КАЛДЫЧЭЎСКАЕ

Дата стварэння: 31.10.2024 14:15:40

Дата змены: 30.10.2025 12:24:14


location Google location Yandex

Калдычэўскае, возера ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці


Калдычэ́ўскае

Іншая назва: Калдычэва.

Возера ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Размешчана ў басейне ракі Шчара (выцякае з возера), за 14 км на поўнач ад горада Баранавічы, каля вёскі Калдычэва, сярод балота.

Плошча 0,58 км², даўжыня 0,96 км, максімальная шырыня 0,68 км, максімальная глыбіня 1,5 м. Аб’ём вады 0,37 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 4,33 км.

Катлавіна круглявай формы. Ва ўсходняй частцы вузкі доўгі заліў.

Берагі багністыя, возера зарастае балотнай расліннасцю (сплавіна).

Дно выслана сапрапелем магутнасцю да 11 м.