Дата стварэння: 31.10.2024 14:17:37
Дата змены: 10.06.2025 08:45:22
Лахазва́
Рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 29 км.
Правы прыток ракі Шчара. Асноўны прыток — рака Дзеравянка (левы).
Пачынаецца каля вёскі Дзекалы́, упадае ў Шчару на поўдзень ад аграгарадка Падгорная. Працякае па лясістай мясцовасці, у верхнім цячэнні праз возера Хаткі.
Плошча вадазбору 335 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 1,4 ‰.
Даліна ракі знаходзіцца ў межах ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Стронга».
На рацэ збудавана вадасховішча Гаць.