МІНІЧЫ, вадасховішча ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці
pdf

МІНІЧЫ

Дата стварэння: 31.10.2024 14:18:48

Дата змены: 22.01.2026 13:24:57


location Google location Yandex

Мінічы, вадасховішча ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці


Мі́нічы

Вадасховішча ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Размешчана на рацэ Шчара, за 10 км на поўдзень ад горада Ляхавічы, на поўнач ад вёскі Мінічы.

Пабудавана ў 1985 г.

Плошча 5,4 км², даўжыня 7 км, максімальная шырыня 1 км, максімальная глыбіня 5 м. Аб’ём вады 7,5 млн м³.

Плошча вадазбору 343 км², вадазбор — узгорыстая раўніна (разаранасць 50 %, залесенасць 6 %, забалочанасць 27 %). Сярэдні гадавы сцёк больш за 95,9 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2 м.

Рэчышчавае, сезоннага рэгулявання.

Збудаванні гідравузла: плаціна (даўжыня 550 м, максімальная вышыня 9,3 м), вадаскід, водазаборы, помпавая станцыя. Выкарыстоўваецца для прамысловага водазабеспячэння, рыбагадоўлі, рэкрэацыі.