НЯЦЁША, рака ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Бранскай вобласці Расіі
pdf

НЯЦЁША

Дата стварэння: 31.10.2024 14:19:49

Дата змены: 22.08.2025 12:21:31


Няцёша

Рака ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Бранскай вобласці Расіі. Даўжыня 26 км.

Пачынаецца на поўнач ад пасёлка Няцеша ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці, вусце за 3,5 км на паўночны ўсход ад горада Добруш.

Левы прыток ракі Іпуць (прыток ракі Сож, басейн ракі Дняпро).

Плошча вадазбору 132 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 1,3 ‰.

Рэчышча каналізавана на ўсім працягу.