Дата стварэння: 31.10.2024 14:20:59
Дата змены: 22.08.2025 12:21:31
Хо́рапуць
Рака ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Даўжыня 45 км.
Левы прыток ракі Іпуць. Асноўныя прытокі: рэкі Гразліўка (правы) і Чачора (левы).
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад былога пасёлка Чырвоны Арол, вусце на заходняй ускраіне горада Добруш. Цячэ па Гомельскім Палессі.
Плошча вадазбору 398 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,06 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Даліна трапецападобная, у вусці зліваецца з далінай Іпуці.
Пойма пераважна лугавая.
Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, яго шырыня ў вярхоўі 2–3 м, у вусці да 12 м.
Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м.
Прымае сцёк меліярацыйных каналаў.