АЎГУСТОЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ МІЖРАЙКАМ КП(б)Б
pdf

АЎГУСТОЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ МІЖРАЙКАМ КП(б)Б

Дата стварэння: 17.03.2026 10:55:20

Дата змены: 24.03.2026 10:38:27


Аўгусто́ўскі падпо́льны міжрайка́м КП(б)‌Б

Аўгустоўскі падпольны міжраённы камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Аўгустоўскага і Граеўскага раёнаў Беластоцкай вобласці (цяпер тэрыторыя Польшчы).

Створаны паводле пастаноў Беластоцкага абкама КП(б)‌Б (у Маскве) ад 21 лістапада 1943 г. і ЦК КП(б)‌Б ад 23 лістапада 1943 г., зацверджаны 28 лістапада 1943 г. Беластоцкім падпольным абкамам КП(б)‌Б, працаваў пад яго кіраўніцтвам.

Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ствараў партыйныя арганізацыі ў партызанскіх атрадах і населеных пунктах, умацоўваў сувязі з імі, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод партызан, антыфашысцкага падполля, насельніцтва Аўгустоўскага і Граеўскага раёнаў. Накіроўваў дзейнасць Аўгустоўскага падпольнага райкама ЛКСМБ і Граеўскага падпольнага райкама ЛКСМБ.

Базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя Г. К. Жукава Беластоцкай вобласці, які дзейнічаў у Аўгустоўскім раёне.

Друкаванага органа не меў.

Спыніў сваю дзейнасць 19 ліпеня 1944 г.

Сакратары міжрайкама: А. Д. Трацэўскі (да 23.5.1944), I. Я. Лісаковіч [з мая 1944, да таго сакратар Саколкаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б]; члены міжрайкама: М. З. Рагазінскі, I. Я. Сямашка [да студзеня 1944, у далейшым сакратар Сапоцкінскага падпольнага райкама КП(б)‌Б].