pdf

БЫЦЕНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКАМ ЛКСМБ

Дата стварэння: 07.07.2025 09:45:52

Дата змены: 24.03.2026 10:38:16


Бы́ценскі падпо́льны райка́м ЛКСМБ

Быценскі падпольны раённы камітэт ЛКСМБ.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці.

Створаны 24 кастрычніка 1943 г., дзейнічаў пад кіраўніцтвам Баранавіцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, Быценскага падпольнага райкама КП(б)‌Б (з 4.11.1943) і Слонімскага падпольнага міжрайцэнтра ЛКСМБ (да 19.12.1943).

Да стварэння падпольнага райкама камсамольскай работай у раёне кіравалі камуністы і актывісты-камсамольцы партызанскай брыгады 20‑й імя В. С. Грызадубавай і атрада імя С. Г. Лазо партызанскай брыгады 19‑й імя В. М. Молатава А. А. Адамаў (камісар атрада імя С. Г. Лазо), М. Р. Аляксандраў, А. С. Бухман, І. Я. Пархоўчанка і інш.

Райкам узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод камсамольцаў і беспартыйнай моладзі раёна.

Базіраваўся ў 20‑й партызанскай брыгадзе імя В. С. Грызадубавай.

Друкаванага органа не меў.

Спыніў сваю дзейнасць 12 ліпеня 1944 г.

Сакратары райкама: А. С. Бухман (у лістападзе — снежні 1943 адначасова камісар атрада імя А. М. Матросава 20‑й партызанскай брыгады імя В. С. Грызадубавай), З. С. Дубрава (Савіна); сакратар райкама па прапагандзе Д. П. Бабанаў; члены райкама: М. Я. Канаплянік, С. І. Шчарбачэня, М. Р. Аляксандраў (з сакавіка 1944).