Дата стварэння: 22.05.2023 11:17:38
Дата змены: 11.09.2024 14:47:52
БАГРАМЯ́Н Іван Хрыстафоравіч (Аванес Хачатуравіч; 2.12.1897, каля г. Елізаветполь, цяпер г. Гянджа, Азербайджан — 21.9.1982).
Савецкі палкаводзец, Маршал Савецкага Саюза (1955).
Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1977).
Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ (1934), Акадэмію Генеральнага штаба РСЧА (1938).
У расійскай арміі з 1915 г., удзельнік Першай сусветнай вайны. З 1918 г. у арміі Рэспублікі Арменія, удзельнік армяна-турэцкай вайны 1918 г. З 1920 г. у Чырвонай арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны.
У Вялікую Айчынную вайну начальнік аператыўнага аддзела — намеснік начальніка, начальнік штаба Паўднёва-Заходняга фронту; з ліпеня 1942 г. камандуючы 16‑й (11‑й гвардзейскай) арміяй Заходняга фронту, з лістапада 1943 г. — войскамі 1‑га Прыбалтыйскага фронту, якія правялі Гарадоцкую аперацыю 1943 г., удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944 г., Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 г., Полацкай аперацыі 1944 г., Усходне-Прускай аперацыі 1945 г. З красавіка 1945 г. камандуючы войскамі Беларускага фронту 3‑га.
Пасля вайны займаў камандныя пасады ў Савецкай арміі. У 1955–1956 гг. намеснік міністра абароны, у 1958–1968 гг. намеснік міністра абароны — начальнік тылу Узброеных Сіл СССР.
Урна з прахам І. Х. Баграмяна захоўваецца ў Крамлёўскай сцяне.
Імем І. Х. Баграмяна названы вуліцы ў гарадах Гарадок і Полацк. У Гарадку 19 мая 2018 г. устаноўлены бронзавы бюст.