pdf

БАРАДЗІН

Дата стварэння: 22.05.2023 11:21:48

Дата змены: 11.09.2024 16:22:42

БАРАДЗІН, Цімафей Сцяпанавіч

Ц. С. Барадзін

БАРАДЗІ́Н Цімафей Сцяпанавіч (жнівень 1917, г. Гомель — 20.6.1942).

Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага партыйнага падполля ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Герой Савецкага Саюза (1965).

Byчыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце.

Па заданні Гомельскага падпольнага гаркама КП(б)‌‌‌‌Б арганізаваў і ўзначаліў групу падпольшчыкаў, якія друкавалі і распаўсюджвалі лістоўкі, рабілі нямецкія пашпарты і пропускі для партызан, вызвалялі з лагераў ваеннапалонных. Група Ц. С. Барадзіна ўзарвала майстэрні па рамонце варожых танкаў, бензасховішча і рэстаран.

З лістапада 1941 г. кіраўнік Гомельскага падпольнага аператыўнага цэнтра.

У час падрыхтоўкі да ўзрыву Гомельскай электрастанцыі 8 мая 1942 г. разам з некалькімі членамі групы Ц. С. Барадзін быў арыштаваны, а потым расстраляны.

У Гомелі імем Ц. С. Барадзіна названа вуліца, на будынку ААТ «Палесдрук» і на дамах, дзе знаходзіліся канспіратыўныя кватэры, устаноўлены мемарыяльныя дошкі.