Беразі́нец (Беразіне́ц)
Вёска на тэрыторыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на поўнач ад в. Жылін Брод Першамайскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 37 чалавек.
У час карнай аперацыі «Горнунг» 21 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (22 чалавекі) і спалілі вёску (9 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Ахвяры нацызму пахаваны ў Жыліным Бродзе, у 1975 г. на іх магіле пастаўлены помнік. Іх памяць таксама ўшанавана на помніку жыхарам знішчаных нацыстамі вёсак Слуцкага раёна ў в. Пераходы.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 2 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.
Сожжённые деревни Белоруссии, 1941–1944: Документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Москва: Национальный архив Республики Беларусь Фонд «Историческая память», 2017.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.