pdf

БЕРАЗІНЕЦ

Дата стварэння: 06/16/2023 08:49:03 am

Дата змены: 09/11/2024 04:22:42 pm


location Google location Yandex

Беразінец, вёска, Слуцкі раён

БЕРАЗІНЕЦ, вёска, Слуцкі раён

Помнік загубленым нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірным жыхарам вёсак Слуцкага раёна Мінскай вобласці, воінам і партызанам, якія загінулі, узведзены на месцы спаленай вёскі Пераходы.

Беразі́нец (Беразіне́ц)

Вёска на тэрыторыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на поўнач ад в. Жылін Брод Першамайскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 37 чалавек.

У час карнай аперацыі «Горнунг» 21 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (22 чалавекі) і спалілі вёску (9 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Ахвяры нацызму пахаваны ў Жыліным Бродзе, у 1975 г. на іх магіле пастаўлены помнік. Іх памяць таксама ўшанавана на помніку жыхарам знішчаных нацыстамі вёсак Слуцкага раёна ў в. Пераходы.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».