Дата стварэння: 24.10.2023 09:17:04
Дата змены: 11.09.2024 16:09:03
«Го́мельская пра́ўда»
Газета, заснавана ў сакавіку 1917 г. пад назвай «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». У 1919–1920 гг. мела назву «Путь Советов». З мая 1920 г. называлася «Палеская праўда». З лістапада 1938 г. — «Гомельская праўда», орган Гомельскага абкама і Гомельскага гаркама КП(б)Б, абласнога і гарадскога Саветаў да жніўня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б і Гомельскага падпольнага гаркама КП(б)Б. Выходзіла па нядзелях з 1 мая да 20 лістапада 1943 г. Выпушчаны 31 нумар (№ 1–31) на беларускай мове. Тыраж кожнага нумара складаў 800–1 000 экзэмпляраў. Рэдактар М. I. Пахомаў.
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. З 1965 г. друкавалася як орган Гомельскага абкама і Гомельскага гаркама КПБ, абласнога i гaрадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977).
З 1991 г. абласная газета, выходзіць 3 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік Гомельскі абласны выканаўчы камітэт.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Гомельская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 3. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.
Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.