Дата стварэння: 04.03.2024 16:16:50
Дата змены: 24.03.2026 10:38:10
Драгі́чынскі падпо́льны райка́м КП(б)Б
Драгічынскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Драгічынскага раёна Пінскай вобласці.
Створаны 26 чэрвеня 1943 г. рашэннем Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б, дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам. Зацверджаны ЦК КП(б)Б 23 ліпеня 1943 г.
Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна.
Базіраваўся ў атрадзе імя М. Ц. Шыша партызанскай брыгады імя В. М. Молатава Пінскай вобласці.
Друкаваным органам падпольнага райкама з’яўлялася газета «Красная заря».
Спыніў сваю дзейнасць 30 сакавіка 1944 г.
Сакратар райкама І. Я. Жаўноў [адначасова камісар атрада імя М. Ц. Шыша; да 26.6.1943 член Іванаўскага падпольнага райкама КП(б)Б]; члены райкама: Я. П. Нецвятаеў, Я. К. Хурбатаў (абодва з 25.8.1943).