КРАСНОЕ ЗНАМЯ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Краснапольскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Магілёўскай вобласці
pdf

«КРАСНОЕ ЗНАМЯ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:11:46

Дата змены: 11.09.2024 15:24:19

«Кра́сное зна́мя»

Газета, заснавана ў сакавіку 1932 г. пад назвай «Чырвоны сцяг» як орган Краснапольскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці. Выходзіла да 9 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Краснапольскага падпольнага райкама КП(б)‌Б (з 5.9.1943). Выходзіла ў партызанскай брыгадзе 47‑й «Перамога». Вядома 13 нумароў за перыяд з 20 чэрвеня да 27 верасня 1943 г. на рускай мове. Нумары 1–3, 5–12/13 газеты за перыяд з 20 чэрвеня да 28 жніўня 1943 г. выходзілі пад назвай «Партизанская правда». Рэдактар Х. Калімулін.

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад даваеннай назвай («Чырвоны сцяг»). З 1965 г. друкавалася як орган Краснапольскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977). З 1991 г. называлася «Голас Краснапольшчыны».

З 1999 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Чырвоны сцяг. Краснаполле» адзін раз на тыдзень на рускай мове. Заснавальнікі — Краснапольскі раённы выканаўчы камітэт і Краснапольскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.