Дата стварэння: 05.03.2024 09:20:11
Дата змены: 11.09.2024 15:48:26
«Партиза́нская пра́вда»
Газета, выдавалася ў час Вялікай Айчыннай вайны партыйнай і камсамольскай арганізацыямі партызанскай брыгады 47‑я «Перамога». Вядомы № 1–3, 5–12/13 за перыяд з 20 чэрвеня да 28 жніўня 1943 г. З верасня 1943 г. выходзіла пад назвай «Красное знамя», з’яўлялася органам Краснапольскага падпольнага райкама КП(б)Б Магілёўскай вобласці.