pdf

«СВИСЛОЧСКАЯ ПРАВДА»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:33:57

Дата змены: 11.09.2024 15:20:47

СВИСЛОЧСКАЯ ПРАВДА, газета

Газета «Свислочская правда» — орган Свіслацкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Сви́слочская пра́вда»

Газета, орган Свіслацкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Беластоцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдавалася на тэрыторыі Беластоцкага партызанскага злучэння. Рэдакцыя і друкарня знаходзіліся ў Міхалінскай пушчы каля в. Сабалькі Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці (цяпер Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці) пры партызанскай брыгадзе імя В. І. Чапаева (Мінскай і Беластоцкай абласцей). Партатыўная друкарня, запасы шрыфта, фарбы і паперы былі дастаўлены з Вялікай зямлі ў жніўні 1943 г. Вядома 19 нумароў (№ 1–3 за 1943; 1–4, 6–11, 15–17, 19–21 за 1944) за перыяд з 29 лістапада 1943 г. да 2 ліпеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: С. I. Шэлег, I. В. Зазека (з лютага 1944).

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад назвай «За Родину». З 5 мая 1962 г. называлася «Заветы Ильича». З 1965 г. друкавалася як орган Свіслацкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Свіслацкая газета» адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт і Свіслацкі раённы Савет дэпутатаў.