pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА 9‑я ІМЯ С. М. КІРАВА

Дата стварэння: 31.05.2024 10:55:54

Дата змены: 06.03.2025 09:37:11


Партыза́нская брыга́да 9‑я імя́ С. М. Кі́рава

Дзейнічала ў час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці і сумежных з ім раёнаў Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Створана ў чэрвені 1944 г. на базе атрада 539‑га (арганізаваны ў кастрычніку 1942 як Кіраўскі спецатрад, у лістападзе — снежні 1942 у складзе партызанскай брыгады 2‑й Клічаўскай, з красавіка 1943 у складзе партызанскай брыгады 9‑й Кіраўскай як атрад 539‑ы, з ліпеня 1943 у Кіраўскай ваенна-аператыўнай групе). З атрада, які на той момант налічваў больш за 830 чалавек, былі вылучаны 2 роты для фарміравання атрадаў 101‑га і 102‑га.

Партызаны ў жніўні 1943 г. у раёне чыгуначнай станцыі Рагачоў на лініі Магілёў — Жлобін і ў чэрвені 1944 г. у раёне станцыі Латва ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці на лініі Орша — Магілёў удзельнічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна». У кастрычніку 1943 г. каля чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці на лініі Асіповічы — Жлобін пусцілі пад адхон 4 эшалоны. У маі 1944 г. разбілі 13 аўтамашын, разбурылі 11 мастоў, 3,5 км палявой тэлефоннай лініі. У чэрвені 1944 г. вялі баі з ворагам, які адступаў уздоўж шашы Магілёў — Бабруйск.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 27 чэрвеня 1944 г., на той момант уключала атрады 539‑ы, 101‑ы, 102‑і, у якіх змагаўся 831 партызан.

Камандзір брыгады В. Л. Нікіцін, камісар I. М. Пруднікаў, начальнік штаба П. С. Царапкін.

Камісару атрада 102‑га У. А. Парахневічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.