pdf

ЧАВУСЫ

Дата стварэння: 27.08.2024 08:44:08

Дата змены: 11.09.2024 14:43:24


location Google location Yandex

Чавусы (брацкая магіла)


ЧАВУСЫ, горад

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана каля будынка РАУС у горадзе Чавусы.

ЧАВУСЫ, горад

Мемарыяльны комплекс на месцы пахавання савецкіх воінаў у цэнтральным парку горада Чавусы.

ЧАВУСЫ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму — вязняў гета, на яўрэйскіх могілках у горадзе Чавусы.

ЧАВУСЫ, горад

Помнік воінам-вызваліцелям у горадзе Чавусы.

ЧАВУСЫ, горад

Помнік Герою Савецкага Саюза С. І. Азараву ў горадзе Чавусы.

ЧАВУСЫ, горад

Памятны знак воінам 160-й стралковай дывізіі ў горадзе Чавусы.

Ча́вусы

Горад, цэнтр Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, на р. Бася. За 41 км на паўднёвы ўсход ад г. Магілёў, 243 км ад Мінска; чыгуначная станцыя Чавусы (на лініі Магілёў — Крычаў); вузел аўтадарог на гарады Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў.

У 1939 г. у Чавусах было 7 222 жыхары.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Нямецкія войскі выйшлі да Чавусаў 14 ліпеня 1941 г. Горад гераічна абаранялі воіны 132‑й, 137‑й, 143‑й стралковых дывізій, якія разгортваліся для абароны ўчастка фронту па р. Проня ад Чавусаў да г. Прапойск (з 1945 Слаўгарад).

Чавусы акупіраваны 15 ліпеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі за час акупацыі загубілі ў горадзе і раёне 1 786 чалавек, у т. л. 624 (па іншых звестках, да 700) у гета ў Чавусах.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі: Чавускі падпольны райкам КП(б)‌Б і Чавускі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 14‑я Цемналеская, партызанская брыгада 17‑я, партызанскі полк «Трынаццаць», партызанскі полк 15‑ы, партызанскі атрад «Чапай». Падпольшчыкі Чавусаў падтрымлівалі цесную сувязь з Магілёўскай падпольнай арганізацыяй Камітэт садзейнічання Чырвонай арміі (гл. Магілёўскае партыйна-камсамольскае падполле).

Чавусы вызвалены 25 чэрвеня 1944 г. воінамі 330‑й стралковай дывізіі (палкоўнік У. А. Гусеў) 121‑га стралковага корпуса і 385‑й стралковай дывізіі (палкоўнік М. Ф. Супруноў) 38‑га стралковага корпуса 50‑й арміі 2‑га Беларускага фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі 1944 г. ва ўзаемадзеянні з партызанскім палком «Трынаццаць» (камандзір С. У. Грышын).

У Чавусах знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана, магілы ахвяр фашызму (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • мемарыяльны комплекс на месцы пахавання савецкіх воінаў;

  • помнік воінам-вызваліцелям (на пастаменце — самаходная артылерыйская ўстаноўка СУ‑100);

  • помнік Герою Савецкага Саюза С. І. Азараву;

  • памятны знак воінам 160‑й стралковай дывізіі, якія змагаліся на Магілёўшчыне ў ліпені — жніўні 1941 г.;

  • памятны знак у гонар ветэрана Вялікай Айчыннай вайны У. В. Марчанкі;

  • Алея Герояў;

  • мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза Л. Я. Маневічу; мемарыяльная дошка ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2024 г. № 44 горад Чавусы ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Памятны знак у гонар У. В. Марчанкі ў горадзе Чавусы.
Памятны знак у гонар У. В. Марчанкі ў горадзе Чавусы.
Алея Герояў у горадзе Чавусы.
Алея Герояў у горадзе Чавусы.