pdf

АШМЯНЫ

Дата стварэння: 12.04.2023 10:32:16

Дата змены: 11.09.2024 15:08:53


location Google location Yandex

Ашмяны (ваенны мемарыял)


АШМЯНЫ, горад

Помнік барацьбітам за савецкую ўладу ў горадзе Ашмяны.

АШМЯНЫ, горад

Мемарыяльная дошка падпольшчыку-разведчыку А. А. Камінскаму ў горадзе Ашмяны.

Ашмя́ны

Горад, цэнтр Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, на р. Ашмянка. За 206 км на паўночны ўсход ад г. Гродна, за 129 км ад Мінска, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны (на лініі Маладзечна — Вільнюс). Аўтадарогамі звязаны з гарадамі Мінск, Вільнюс, Ліда, Гродна, Смаргонь.

У 1940 г. у Ашмянах было 9 004 жыхары.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

У першыя дні вайны ў канцы чэрвеня 1941 г. на захад ад Ашмян разведвальны батальён (маёр I. Т. Шчука) 24‑й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралковай дывізіі вёў бой з перадавымі часцямі нямецкай танкавай дывізіі 3‑й танкавай групы генерала Г. Гота.

Ашмяны акупіраваны 26 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінулі 1 793 чалавекі. У створанае ў Ашмянах гета былі звезены 4 тыс. яўрэяў з Ашмянскага і шэрага суседніх раёнаў. Частка была загублена ў горадзе і ваколіцах, частка вывезена ў Панары каля Вільнюса (Літва) і знішчана там.

У Ашмянах і раёне дзейнічалі Ашмянскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Ашмянскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы і асобны партызанскі атрад «Баявы»; выдавалася падпольная газета «Знамя свободы», орган Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Ашмяны вызвалены 7 ліпеня 1944 г. воінамі 3‑й (падпалкоўнік К. А. Грыцэнка) і 19‑й (палкоўнік Г. А. Пахадзееў) гвардзейскіх танкавых брыгад, 2‑й гвардзейскай мотастралковай брыгады (падпалкоўнік К. А. Андронаў) 3‑га гвардзейскага танкавага корпуса 5‑й гвардзейскай танкавай арміі 3‑га Беларускага фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыі 1944 г.

У Ашмянах знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • помнік барацьбітам за савецкую ўладу;

  • мемарыяльная дошка падпольшчыку-разведчыку А. А. Камінскаму.

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Ашмяны.

Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1: А—Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.

  4. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 2: Аршыца—Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996.

  5. Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 (7) т. Т. 5: Минск—Педиатрия / Редкол.: Г. П. Пашков (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2008.

  6. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 9. Кн. 1: Гродзенская вобласць / Рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015.

  7. Регионы Беларуси. Гродненская область: в 7 т. Т. 4. Кн. 2 / Редкол.: В. В. Андриевич (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015.

  8. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2003.

  9. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  10. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  11. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гродненская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.

  12. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  13. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  14. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  15. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.