pdf

КАМЯНЕЦ

Дата стварэння: 12.04.2023 11:13:56

Дата змены: 11.09.2024 16:10:52


location Google location Yandex

Камянец (помнік ахвярам фашызму)


КАМЯНЕЦ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Камянец.

КАМЯНЕЦ, горад

Помнік на магіле гвардыі палкоўніка П. Я. Піўненкі ў горадзе Камянец.

КАМЯНЕЦ, горад

Помнік ахвярам фашызму ў горадзе Камянец.

Камяне́ц

Горад, цэнтр Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, на р. Лясная. За 38 км на поўнач ад г. Брэст, за 340 км ад Мінска, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка (на лініі Брэст — Баранавічы); на аўтадарозе Брэст — Камянюкі.

Да 1940 г. Камянец-Літоўскі.

У 1940–1983 гг. гapадскі пасёлак.

У 1940 г. у Камянцы было 4,5 тыс. жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Раніцай 23 чэрвеня 1941 г. каля Камянца (на правым флангу сустрэчнай танкавай бітвы, якая разгарнулася на лініі Камянец — Жабінка — Вялікія Радванічы) 30‑я танкавая дывізія (палкоўнік С. I. Багданаў) у жорсткім баі адкінула на некалькі кіламетраў нямецкія 17‑ю і 18‑ю танкавыя дывізіі 2‑й танкавай групы Г. Гудэрыяна.

Камянец акупіраваны 23 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў гарадскім пасёлку і раёне 5 406 чалавек, вывезлі ў Германію 1 682 чалавекі. Гітлераўцы стварылі ў Камянцы гета, дзе ўтрымлівалася каля 5 тыс. яўрэяў. У лістападзе 1942 г. вязні былі вывезены ў гета ў г. Высокае, затым у лагеры смерці Трэблінка і Асвенцым (абодва ў Польшчы).

У раёне дзейнічалі Камянецкая раённая антыфашысцкая арганізацыя, Камянецкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Камянецкі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» (Брэсцкай вобласці).

Камянец вызвалены 22 ліпеня 1944 г. воінамі 50‑й (генерал-маёр А. С. Уладычанскі) і 54‑й (генерал-маёр М. М. Данілаў) гвардзейскіх стралковых дывізій 3‑га гвардзейскага стралковага корпуса 28‑й арміі 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 г.

У Камянцы знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан; савецкіх воінаў, актывістаў і мірных жыхароў (за 2 км ад горада ва ўрочышчы Прускаўскі лес);

  • магіла гвардыі палкоўніка П. Я. Піўненкі; на магілах пастаўлены помнікі;

  • помнік ахвярам фашызму на месцы, дзе размяшчалася гета.

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, актывістаў і мірных жыхароў ва ўрочышчы Прускаўскі лес каля горада Камянец.

Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  4. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 7: Застаўка—Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998.

  5. Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 (7) т. Т. 3: Герасименко—Картель / Редкол.: Г. П. Пашков (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2006.

  6. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 4. Кн. 2: Брэсцкая вобласць / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007.

  7. Регионы Беларуси. Брестская область: в 7 т. Т. 1. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009.

  8. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Камянецкага раёна / Рэдкал.: А. Л. Петрашкевіч [і інш.]. – Мінск: Ураджай, 1997.

  9. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  10. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  11. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Брестская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.

  12. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  13. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  14. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  15. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.