Крывічы́
Гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на р. Сэрвач. За 35 км на паўднёвы ўсход ад г. Мядзел, за 108 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы (на лініі Маладзечна — Полацк); аўтадарогамі звязаны з гарадамі Мядзел і Вілейка, аграгарадком Даўгінава.
Да 1958 г. вёска.
У 1940–1962 гг. цэнтр Крывіцкага раёна.
У 1939 г. у Крывічах быў 901 жыхар.
Крывічы акупіраваны 28 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі за гады акупацыі загубілі ў райцэнтры і раёне 2 189 чалавек, у т. л. у Крывічах 28 красавіка 1942 г. спалілі жывымі 200 (па іншых звестках, да 470) яўрэяў, 13 верасня 1942 г. расстралялі 130 (па іншых звестках, 127) чалавек.
На тэрыторыі раёна дзейнічалі: Крывіцкі падпольны райкам КП(б)Б і Крывіцкі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава і партызанская брыгада імя М. І. Кутузава (абедзве Вілейскай вобласці); выдавалася падпольная газета «За Советскую Родину», орган Крывіцкага падпольнага райкама КП(б)Б.
Крывічы вызвалены 4 ліпеня 1944 г. воінамі 215‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр А. А. Казаран) 72‑га стралковага корпуса 5‑й арміі 3‑га Беларускага фронту і партызанамі брыгад імя С. М. Будзённага і імя М. І. Кутузава ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 г.
У Крывічах знаходзяцца:
брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, на якіх устаноўлены помнікі.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 2 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 8. Кн. 3: Мінская вобласць / Рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.
Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.
Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.
Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.