pdf

ЛЯХАВІЧЫ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:14:31

Дата змены: 14.11.2024 08:53:41


location Google location Yandex

Ляхавічы (брацкая магіла)


ЛЯХАВІЧЫ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Ляхавічы.

ЛЯХАВІЧЫ, горад

Брацкая магіла савецкіх воінаў у горадзе Ляхавічы.

ЛЯХАВІЧЫ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму на вуліцы Арлоўская ў горадзе Ляхавічы.

ЛЯХАВІЧЫ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму на вуліцы Заходняя ў горадзе Ляхавічы.

Ля́хавічы

Горад, цэнтр Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, на р. Ведзьма. За 226 км на паўночны ўсход ад г. Брэст, за 161 км ад Мінска. Чыгуначная станцыя (на лініі Баранавічы — Лунінец). Аўтадарогамі звязаны з гарадамі Баранавічы і Клецк.

У 1939 г. у Ляхавічах было 5,1 тыс. жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

У раёне Ляхавічаў 24–25 чэрвеня 1941 г. часці 55‑й стралковай дывізіі (палкоўнік Д. I. Іванюк) вялі баі з нямецкімі войскамі.

Ляхавічы акупіраваны 26 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінула 4 983 мірныя жыхары. У гета ў Ляхавічах было загублена 4 725 яўрэяў.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі: Ляхавіцкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Ляхавіцкі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 19‑я імя В. М. Молатава, партызанскі атрад імя С. М. Кірава (Баранавіцкай вобласці) і партызанскі атрад «Сокалы»; выдавалася падпольная газета «Совецкі патрыёт», орган Ляхавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Ляхавічы вызвалены 5 ліпеня 1944 г. часцямі 54‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр М. М. Данілаў) 3‑га гвардзейскага стралковага корпуса 28‑й арміі і 19‑й механізаванай брыгады (палкоўнік У. В. Яршоў) 1‑га механізаванага корпуса конна-механізаванай групы 1‑га Беларускага фронту ў ходзе наступлення на баранавіцка-брэсцкім напрамку.

Гітлераўцы ператварылі горад у моцны пункт абароны і аказалі ўпартае супраціўленне. Савецкія войскі абышлі ворага з флангаў, прарвалі фашысцкую абарону, уварваліся ў горад і пасля цяжкіх баёў вызвалілі яго.

У Ляхавічах знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан; савецкіх воінаў; магіла земляка-чырвонаармейца М. А. Жытко; магілы ахвяр фашызму — вязняў гета (на пахаваннях устаноўлены помнікі).


Літаратура
  1. Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1990.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  4. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 4. Кн. 2: Брэсцкая вобласць / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1989.

  6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  7. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  9. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  10. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  11. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Брестская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.

  12. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  13. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  14. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.