ПАЛЯРНЫ ФРОНТ, адзін з галоўных атмасферных франтоў паміж палярным паветрам і трапічным паветрам
pdf

ПАЛЯРНЫ ФРОНТ

Дата стварэння: 20.08.2025 11:12:33

Дата змены: 09.02.2026 11:16:46


Паля́рны фронт

Адзін з галоўных атмасферных франтоў паміж палярным паветрам (умераным) і трапічным паветрам.

Палярныя франты фарміруюцца ў абодвух паўшар’ях паміж 30–45° паўночнай шыраты і паўднёвай шыраты зімой і 40–45° паўночнай шыраты і паўднёвай шыраты летам; складаюцца з некалькіх асобных адгалінаванняў.

Палярны фронт уплывае на клімат Беларусі, з’яўляецца крыніцай цыклонаў, якія суправаджаюцца ўзмацненнем ветру, значнымі атмасфернымі ападкамі.