ТРАПІЧНАЕ ПАВЕТРА, паветраныя масы, якія фарміруюцца на працягу года ў тропіках і субтропіках
pdf

ТРАПІЧНАЕ ПАВЕТРА

Дата стварэння: 14.10.2024 10:32:32

Дата змены: 09.02.2026 11:16:45


Трапі́чнае паве́тра

Паветраныя масы якія фарміруюцца на працягу года ў тропіках і субтропіках, а летам над моцна нагрэтымі мацерыкамі і морамі на поўдні ўмераных шырот (у т. л. над поўднем Еўропы, Міжземным і Чорным морамі, Казахстанам і інш.).

Над тэрыторыяй Беларусі ў халодны перыяд года часцей адзначаецца марское трапічнае паветра, якое паступае з поўдня і паўднёвага захаду. Яго прыход суправаджаецца рэзкім павышэннем тэмпературы, моцнымі адлігамі, суцэльнай воблачнасцю, імжой, туманамі.

У цёплую пару года з паўднёвага ўсходу паступае кантынентальнае трапічнае паветра, якое характарызуецца звычайна высокай тэмпературай (да 30 °С і вышэй), малавоблачным надвор’ем з малой празрыстасцю паветра, што абумоўлена значным утрыманнем вільгаці або пылу; з ім могуць быць звязаны засухі.

Сярэдняя паўтаральнасць трапічнага паветра над тэрыторыяй Беларусі 20–25 %, на поўдні і на паўднёвым усходзе часцей, чым на поўначы.