МАРСКОЕ ТРАПІЧНАЕ ПАВЕТРА, паветраныя масы, якія фарміруюцца ў субтрапічных антыцыклонах
pdf

МАРСКОЕ ТРАПІЧНАЕ ПАВЕТРА

Дата стварэння: 11.06.2025 14:57:08

Дата змены: 17.07.2025 11:31:47


Марско́е трапі́чнае паве́тра

Паветраныя масы, якія фарміруюцца над акіянам у субтрапічных антыцыклонах, характарызуюцца пераважна ўстойлівай стратыфікацыяй, высокай вільготнасцю і тэмпературай паветра.

На Беларусь паступае з Атлантычнага акіяна з вобласці Азорскага антыцыклону, а таксама з Міжземнага мора. У цёплую пару года прыход марскога трапічнага паветра суправаджаецца малавоблачным надвор’ем з нізкай празрыстасцю паветра, якое ўтрымлівае шмат вільгаці або пылу.

Паколькі паветраная маса няўстойлівая, то развіваецца кучавападобная воблачнасць з моцнымі дажджамі (часцей ліўнямі). У халодную пару года пры нечаканым надыходзе марскога трапічнага паветра рэзка павышаецца тэмпература паветра, характэрны моцныя адлігі, суцэльная воблачнасць і туманы.

Сярэдняя паўтаральнасць надыходу марскога трапічнага паветра на Беларусь складае 10–12 %.