АДЛІГА, наступленне цёплага надвор’я з дадатнымі тэмпературамі на фоне ўстойлівых адмоўных тэмператур сярод зімы
pdf

АДЛІГА

Дата стварэння: 09.10.2024 09:57:59

Дата змены: 21.10.2024 09:21:41


Адлі́га

Наступленне цёплага надвор’я з дадатнымі тэмпературамі на фоне ўстойлівых адмоўных тэмператур сярод зімы.

Выклікаецца звычайна прыходам цёплай паветранай масы з іншых раёнаў і суправаджаецца пахмурным туманным надвор’ем.

На тэрыторыі Беларусі адлігі бываюць з лістапада па сакавік; часцей за ўсё звязаны з прытокам цёплых мас марскога паветра з Атлантыкі або мясцовым награваннем паветра сонечнай радыяцыяй.

Колькасць дзён з адлігай зімой складае на паўночным усходзе — 26–30, на паўднёвым захадзе — 45–50. У вельмі цёплыя зімы ў снежні бывае больш за 20 дзён з адлігай, у студзені і лютым — больш за 10. Сярэдняя працягласць перыяду з адлігай вагаецца ад 4–6 да 15–20 дзён, у палове выпадкаў тэмпература павышаецца да 2 °С.