ГАМАСФЕРА, турбасфера — слой атмасферы з аднародным газавым саставам
pdf

ГАМАСФЕРА

Дата стварэння: 09.03.2026 16:05:15

Дата змены: 25.03.2026 10:40:41


Гамасфе́ра

Іншая назва: турбасфера.

Слой атмасферы з аднародным газавым саставам, які захоўваецца да вышыні 90–100 км (акрамя вуглякіслага газу, азону, вадзяной пары).

Гамасфера складаецца з цяжкіх газаў. Пастаянства газавага саставу атмасфернага паветра забяспечваецца турбулентным і канвекцыйным перамешваннем.