Дата стварэння: 09.03.2026 16:06:48
Дата змены: 12.03.2026 10:30:06
Гетэрасфе́ра
Частка атмасферы, якая пачынаецца на вышыні 90–100 км над Зямлёй; састаў паветра ў гетэрасферы значна змяняецца з павелічэннем вышыні.
На вышыні больш за 100 км у атмасферы пачынаецца расслаенне ці гравітацыйны раздзел газаў па іх шчыльнасці. З вышынёй утрыманне цяжкіх газаў памяншаецца, а лёгкіх павялічваецца. Таму ў гамасферы пераважаюць цяжкія газы, а ў верхняй атмасферы — гетэрасферы — лёгкія.
Паступова на вышыні 50–60 тыс. км газавая абалонка Зямлі пераходзіць у міжзорны газ, які на 76 % складаецца з вадароду і на 23 % — з гелію.