АГУЛЬНАЯ ЦЫРКУЛЯЦЫЯ АТМАСФЕРЫ, сукупнасць буйных паветраных цячэнняў, якая ахоплівае ўсю планету
pdf

АГУЛЬНАЯ ЦЫРКУЛЯЦЫЯ АТМАСФЕРЫ

Дата стварэння: 14.10.2024 10:24:50

Дата змены: 09.02.2026 11:16:45


Агу́льная цыркуля́цыя​ атмасфе́ры

Сістэма буйных паветраных цячэнняў, якая ахоплівае ўсю планету і ўзнікае праз нераўнамернае награванне Зямлі Сонцам, што прыводзіць да розніцы ў атмасферным ціску.

Уключае ў сябе пасаты, мусоны, структурныя цячэнні і рух паветра ў цыклонах і антыцыклонах, якія пераносяць вялікія аб’ёмы паветра, уплываючы на клімат і надворе ва ўсім свеце.