МЕСЯЦ, прамежак часу, звязаны з рухам Месяца вакол Зямлі
pdf

МЕСЯЦ

Дата стварэння: 14.10.2024 10:30:00

Дата змены: 06.03.2026 10:49:26


Ме́сяц

Прамежак часу, звязаны з рухам Месяца вакол Зямлі.

Адрозніваюць месяцы:

  • сінадычны — перыяд змены месячных фаз, роўны 29,53 сярэдніх сонечных сутак;

  • сідэрычны (зорны) — час поўнага абарачэння Месяца вакол Зямлі адносна зорак, роўны 27,32 сутак;

  • драканічны — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Месяца праз адзін і той жа вузел арбіты, роўны 27,21 сутак;

  • анамалістычны — перыяд абарачэння адносна перыгея месячнай арбіты, роўны 27,55 сутак;

  • трапічны — перыяд вяртання Месяца да той самай даўгаты, карацейшы за сідэрычны на 7 с;

  • каляндарны; у сонечным календары не залежыць ад фаз Месяца і мае працягласць ад 28 да 31 дня.

У кліматалогіі 12 месяцаў — асноўныя падраздзяленні года, па якіх вылічваюцца кліматычныя характарыстыкі: месячная сума ападкаў, цяпла, месячны максімум і мінімум, месячны прагноз і г. д.