pdf

СУТКІ

Дата стварэння: 14.10.2024 10:32:04

Дата змены: 23.03.2026 14:45:57


Су́ткі

Адзінка часу, роўная 24 гадз.

Адрозніваюць суткі зорныя (перыяд абарачэння Зямлі вакол сваёй восі адносна пункта вясновага раўнадзенства) і сонечныя (перыяд абарачэння Зямлі адносна Сонца). 24 гадз сярэдняга сонечнага часу роўныя 24 гадз 3 мін 56,555 с зорнага часу.

Сапраўдныя сонечныя суткі — адрэзак часу паміж момантамі двух паслядоўных верхніх кульмінацый Сонца пры яго праходжанні дадзенага мерыдыяна. Іх даўжыня на працягу года мяняецца. Прычынай гэтых змен з’яўляецца нераўнамерны рух Зямлі па арбіце вакол Сонца. У летні час яно рухаецца павольней, чым у зімовы. Таму сапраўдныя сонечныя суткі зімой даўжэй на 51 с, чым летам.

Сярэднія сонечныя суткі — прамежак часу, роўны сярэдняй даўжыня сонечных сутак на працягу года. Роўныя 24 гадз сярэдняга сонечнага часу. Розніца паміж сярэднім і сапраўдным сонечным часам, якая змяняецца на працягу года, ад +14,5 мін у лютым да −16,3 мін у лістападзе.

У метэаралогіі, як і ў штодзённым жыцці, суткі лічацца ад поўначы да поўначы.