Дата стварэння: 21.05.2025 15:38:23
Дата змены: 29.12.2025 12:33:54
У́хлясць
Іншая назва: Вухлясць.
Рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Даўжыня 48 км.
Левы прыток ракі Дняпро. Асноўны прыток — рака Варонінка (справа).
Плошча вадазбору 478 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Пачынаецца з меліярацыйнай канавы за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляжанка. Цячэ пераважна па Аршанска-Магілёўскай раўніне.
Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, у 1998 г. праведзена паўторнае паглыбленне паміж вёскамі Трылесіна і Дабу́жа.
На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 55 % гадавога сцёку. Замярзае ў пачатку снежня, крыгаход у канцы сакавіка (у сярэднім 6 сутак).