ПУЛЬВА, рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці і ў Польшчы
pdf

ПУЛЬВА

Дата стварэння: 21.05.2025 15:54:31

Дата змены: 23.09.2025 11:31:56


ПУЛЬВА, рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці і ў Польшчы

Рака Пульва каля вёсак Ставы і Агароднікі (фота: В. М. Босак).

ПУЛЬВА, рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці і ў Польшчы

Рака Пульва каля вёсак Ставы і Агароднікі (фота: В. М. Босак).

ПУЛЬВА, рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці і ў Польшчы

Рака Пульва ў горадзе Высокае (фота: В. М. Босак).

Пу́льва

Рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці і Падляскім ваяводстве ў Польшчы. Даўжыня 54 км, з якіх 42 км у межах Беларусі.

Правы прыток ракі Заходні Буг. Асноўны прыток — рака Кацерка (справа).

Пачынаецца ў Рэспубліцы Польшча каля вёскі Верпаль Сямятыцкага павета Падляскага ваяводства. Цячэ па Брэсцкім Палессі праз горад Высокае.

Плошча вадазбору 535 км², з іх у Беларусі 457 км². У створы ракі Пульва — горад Высокае (28 км ад вусця) сярэднегадавы шматгадовы расход вады складае 1,23 м³/с, сярэднешматгадовы максімальны расход вады вясновага разводдзя — 15,1 м³/с, сярэднешматгадовы мінімальны расход вады летне-асенняй межані — 0,27 м³/с, сярэднешматгадовы мінімальны расход вады зімовай межані — 0,53 м³/с.

Вусце за 2 км на поўдзень ад аграгарадка Ставы Камянецкага раёна.

Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні каля 40 м, хуткасць цячэння 0,3 м/с.

На перыяд вясновага разводдзя (з пачатку сакавіка, цягнецца прыкладна 65–80 сутак; ускладнена нераўнамернасцю снегараставання і выпадзеннем дажджоў) прыпадае 38,2 %, на летне-асеннюю межань — 34,1, на зімовую — 27,7 % аб’ёму гадавога сцёку.

Рэчышча ракі было каналізавана на працягу 18 км (ад моста каля вёскі Хмялі да мяжы з Польшчай).